Пра нашыя Добрыя жарты, партнёрства з А1 Беларусь, пра тое, дзе можна атрымаць круты каляндар з народнай мудрасцю і цудоўнымі ілюстрацыямі, пра надзеі на лепшае.

Мы і там у СМІ, і сям у СМІ, але зараз мы трошкі распавядзем пра праект сАмі.
Ідэя праекта «Добрыя жарты» узнікла ў нас увесну.
Тады мы сталі задумвацца пра праекты, з дапамогай якіх як мага больш людзей даведаюцца, што ў Мінску ёсць Клубны дом «Адкрытая душа», куды можна звярнуцца па дапамогу.

Элемент сацыяльнай рэабілітацыі пры ўзнікненні псіхічнага разладу вельмі важны. Доўгі час знаходзячыся ў ізаляцыі, чалавек становіцца інвалідам, а часам сітуацыя сканчваецца яшчэ горш. Мэта ўзаемадзеяння ў Клубным доме — не дапусціць гэтага.

А зараз пра «Добрыя жарты» і А1.

Ствараючы праект «Добрыя жарты», мы натхніліся думкай пра тое, што ў кожнага народа ёсць свае традыцыі, свая культура, нават нейкія рытуалы, якія дапамагаюць пражыць усё: і радасць, і адчай, справіцца з болем і адчуць надзею.

Мы прачыталі ў Клубным доме «Адкрытая душа» некалькі тысячаў прыказак і прымавак, шукалі іх у розных крыніцах, у кнігах і сеціве. І ў нашых продкаў сапраўды на кожнае здарэнне, на кожную пару года ёсць свае словы, свая мудрасць. Не заўсёды гэта пазітыўнае паведамленне, але заўсёды дапамога і падтрымка.

Усё гэта мае рацыю и зараз, у нашыя часы. Разам з мастачкай Tatsiana Byts мы стварылі каляндар, у якім аформілі 13 яскравых беларускіх прымавак ілюстрацыямі, што спалучаюць у сабе авангард і народныя матывы. У гэтыя ілюстрацыі можна ўглядацца, як у сапраўдны мастацкі твор. А зараз, дзякуючы нашым партнёрам па праекце, кампаніі А1 Беларусь, мы можам дзяліцца нашымі мастацкімі календарамі з усімі добрымі людзьмі.

Завітвайце да нас, у клубны дом, пішыце асабістыя паведамленні, будзем дамаўляцца як і дзе можна атрымаць у падарунак каляндар «Добрыя жарты».
Іх ужо засталося не вельмі многа. Значную частку мы аддалі на прэзентацыі праекта, ў ZAL #2 , 18 снежня.
Гэта была сапраўдная калядная сустрэча, і на ёй мы ўсе не толькі атрымалі мастацкія календары, але і сталі сведкамі знакамітага монаспектакля сапраўднага даследчыка беларускай культуры Ivan Kirchuk .
Уражанні незабыўныя. Мы ўбачылі абрады, пачулі добрыя жарты і песні нашых продкаў, ад якіх вельмі хочацца стаць лепшым, чым учора, сёння, і ўвогуле. Мы ўбачылі і пачулі самыя розныя музычныя інструменты. Але самае галоўнае, што ва ўсім гэтым адчувалася агульная еднасць, разам з намі было тое, што аб’ядноўвае людзей, тое, чаго нам не хапае ў паўсядзённасці, тое, што мы, магчыма, страцілі. Але ніколі не позна вярнуцца. Бо нас любяць і чакаюць, і пакуль мы памятаем пра гэта, то ўсё ў нас будзе добра.

Быў бы сад, а салаўі прыляцяць!
У родным краю, як у раю!…

Далучайцеся да нас, сябры, і бывайце здаровы!

Яшчэ раз Дзякуй, А1 за радасць свята!
Мінскі клубны дом «Адкрытая душа» зараз існуе дзякуючы добраахвотным ахвяраванням, якія мы збіраем на ИМЕНАХ.
Падтрымаць клубны дом і прачытаць пра яго ўдзельнікаў і некаторыя праекты можна па спасылцы:

https://imenamag.by/projects/clubhouse…

Фота Андрэя Качаноўскага.

11

22

33

44

55

66

77

88

99

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Создайте веб-сайт на WordPress.com
Начало работы
%d такие блоггеры, как: